Пасяджэнне студсавета
Адбылося чарговае пасяджэнне студэнцкага савета ГДУ імя Ф. Скарыны. Перш чым прысутныя прыступілі да парадку дня, з прывітальным словам звярнуўся прарэктар па выхаваўчай працы Юрый Нікіцюк.
Ва ўрачыстай абстаноўцы Юрый Валер'евіч уручыў пасведчання спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, а таксама падзякі студэнтам, якія прымаюць актыўны ўдзел у жыццядзейнасці ВНУ.
Падчас нарады ўдзельнікі вызначылі прыярытэтныя напрамкі работы студсавета, абмеркавалі план мерапрыемстваў, прымеркаваных да дня студэнта, а таксама да 90-годдзя Гомельскага дзяржуніверсітэта. Акрамя таго, быў зацверджаны абноўлены склад савета.